
Беларуская легкаатлетка Святлана Кудзеліч, нягледзячы на нядаўна перанесеную траўму, перамагла ў забегу Winter Run у Алматы.
Святлана прабегла 10 км з часам 36:15 і заняла першае месца сярод жанчын, паведамляе тэлеграм-канал Athletes for Freedom.
“Гэта яе першыя спаборніцтвы пасля траўмы. Як гаворыць Святлана, яна сама зняла гіпс з рукі, каб прыняць удзел у забегу”, – піша Tribuna.com.
Winter Run – традыцыйны зімовы марафонскі забег. Сёлета ў тім прынялі ўдзел каля 20 тыс. чалавек, сярод якіх былі не толькі казахстанцы, але і марафонцы з Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі, Францыі, Канады, Аўстраліі і іншых краін, перадае Almaty.tv.
Даведка: Святлана Кудзеліч (нар. 7 мая 1987, Пінск) – майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, рэкардсменка краіны ў бегу на 3000 м. Адной з першых у 2020 годзе падпісала зварот спартсменаў да ўладаў з патрабаваннем аб спыненні гвалту і правядзенні новых выбараў. За гэта спартсменка пазбавілася працы ў МНС, а таксама была выключана з нацыянальнай каманды.
Фота і відэа: тэлеграм-канал Athletes for Freedom
Матэрыялы па тэме: