
У парламентах Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдавіі, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі створаны групы “За дэмакратычную Беларусь”. Яшчэ у шасці краінах запушчаны працэс іх стварэння.
З’яўлення такіх груп варта чакаць у Германіі, Ісландыі, Нарвегіі, Нідэрландах, Фінляндыі і Францыі, паведамляе “Парламентский канал”.
“Это не просто формальное присутствие наших союзников и друзей демократической Беларуси в парламентах. Это реальный рычаг давления на режим и помощи свободным беларусам. Такие депутатские группы уже объединили более 200 парламентариев, небезразличных к судьбе беларусов”, – сцвярджае Анатоль Лябедзька, прадстаўнік лідэра беларускага пратэста Святланы Ціханоўскай.
Паводле яго, праз гэтыя групы ёсць магчымасць, у прыватнасці, трымаць Беларусь у павестцы дня ва ўмовах вайны і працягваць дэлітымізацыю рэжыма Лукашэнкі, прымаць законы, якія падтрымліваюць грамадзянскую супольнасць Беларусі, данесці пункт погляду беларусаў на пасяджэнняў парламентаў іншых краін і абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года група “За дэмакратычную Беларусь” з 19 дэпутатаў ад партыі “Дзеянне і салідарнасць” была створана ў парламенце Малдавіі. Група заявіла аб намеры апекавацца беларускімі палітвязнямі.
Выява: тэлеграм-канал “Парламентский канал”
Матэрыялы па тэме: