
Талака па добраўпарадкаванні помніка Змагарам за вольную Беларусь прайшла ў мястэчку Саўт Рывер, штат Нью-Джэрсі з нагоды запланаванай 34-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.
Падчас талакі актывісты беларускай дыяспары ў ЗША памылі і пафарбавалі помнік, сабралі смецце, прывялі ў парадак прылягаючую тэрыторыю.
«Запрашаем усіх сяброў далучыцца да сустрэчы 3-4 верасня 2022 года!» – напісаў адзін з актывістаў у групе ў Facebook «Беларусы ЗША. Разам лягчэй» Вадзім Васільеў, выклаўшы фотаздымкі з прайшоўшай талакі.
Нагадаем, што Беларуска-Амэрыканскае Задзіночанне (БАЗА) пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады запрашае ўсіх беларусаў Паўночнай Амерыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая запланавана ў Беларускім цэнтры ў Саўт Рывер.
Тэмай сустрэчы названыя новыя мэты і задачы Паўночна-Амерыканскай дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне.
Матэрыялы па тэме: