ААН: сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца
27 кастрычніка 2022
143

Спецдакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын прадставіла журналістам 27 кастрычніка 2022 года даклад аб беларусах у выгнанні.

Паводле сп.Марын, пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека перашкаджае вяртанню беларусаў дадому. Яна нагадала, што з 2020 года каля 35 тыс. беларусаў спазналі адміністрацыйны пераслед з-за палітычных прычын.

Для даклада былі апытаны каля 30 беларусаў, якія пакінулі Радзіму. Месцам прытулку для многіх сталі Польшчы, Літва, Латвія, Германія, Чэхія, Эстонія. У 2020 і 2021 гадах Украіна была галоўным прытулкам. Аднак з-за вайны грамадзянам Беларусі  прыйшлося зноў перасяляцца, і многія пераехалі ў Грузію.

Па словах Анаіс Марын, мала беларусаў просяць аб статусе ўцекача. Са жніўня 2020 года па канец 2021 года толькі 2300 грамадзян Рэспублікі Беларусь папрасілі палітычнага прытулку ў Польшчы, хоць гэта амаль удвая больш, чым за год да гэтага. У агульнай колькасці каля 3800 беларусаў звярнуліся за гэтым статусам у краінах ЕС, але з сакавіка 2022 года колькасць заявак пачала расці зноў – у паўтары разы ў параўнанні з лютым 2022 года.

У гэтая сувязі ААН дае рэкамендацыі ўладам краін, куды пераехалі ці пераязджаюць беларусы. Сярод іх прадастаўденне магчымасці для ўезду беларускіх грамадзян, гуманітарных каналаў; садзейнічаць інтэграцыі беларусаў у выгнанні і выкананні іх правоў на працу, ахову здароўя, адукацыю і інш.; дапамагаць беларусам у выгнанні працягнуць свой удзел у грамадскім жыцці Беларусі; выконваць прынцы невыдварэння;  стварэнне эфектыўных механізмаў для прадастаўлення юрыдычнага статусу беларускіх грамадзян, якія не могуць вярнуцца на Радзіму. Таксама ўладам краін, куды пераехалі беларусы варта звярнуць асаблівую ўвагу на тых з іх, хто жыў ва Ўкраіне і быў вымушаны зноў пераязджаць з-за вайны.

Прэс-канферэнцыя, арганізаваная Press Club Belarus прайшла ў анлайн-фармаце і ў ёй прынялі ўдзел каля паўсотні чалавек.

У жніўні 2022 года Анаіс Марын адзначала, што міграцыя грамадзян Беларусі, якія былі вымушаны пакінуць Радзіму і не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца дадому, сведчыць аб тым, што дзяржава праводзіць у жыццё спецыяльную стратэгію, накіраваную на выкараненне любога іншадумства.

Фота: Tut.by