
Беларусь пад уладай Аляксандра Лукашэнкі, які падтрымлівае расійскую агрэсію, стала для большасці ўкраінцаў абсалютна варожай краінай. Да такой высновы прыйшлі ўкраінскія сацыёлагі, якія раней выявілі рэзка негатыўнае стаўленне сваіх суайчыннікаў і да беларускага дыктатара.
Паводле апошняга, 18-га агульнанацыянальнага апытання, якое было праведзена 8-9 кастрычніка 2022 года сацыялагічнай групай “Рэйтынг”, 85% украінцаў лічаць Беларусь варожай краінай. Горшы паказчык (97%) толькі ў Расіі. Таксама ў катэгорыю варожых перайшла Венгрыя. Такой яе лічаць 41% апытаных.
У той жа час 8% украінцаў мяркуюць, што Беларусь нейтральнай краіна для іх, 4% не маюць дакладнага акрэслення для сваёй паўночнай суседкі. Для 2% Беларусь хутчэй сяброўская, а для 1% – адназначна сяброўская.
На думку ўкраінцаў, самыя сяброўскія для іх краіны – Польшча (97%), ЗША (91%), Вялікабрытанія (90%).
У красавіку 2022 года “Рэйтынг” прыводзіў апытанне наконт стаўлення ўкраінцаў да замежных правіцеляў. 96% выказаліся негатыўна да Аляксандра Лукашэнкі, а 3% – негатыўна. Каля 1% ўвогуле заявілі, што не ведаюць такога.
Нагадаем, што напрыканцы верасня 2022 года петыцыя за адмену бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Беларуссю на сайце ўкраінскага прэзідэнта сабрала больш за 25 тыс. подпісаў.
Матэрыялы па тэме: