
Другая пастанова Аб’яднананага пераходнага кабінета Беларусі, прынятая 22 верасня 2022 года, тычыцца рэалізацыі плана “Перамога”, які выпрацаваны ініцыятывай Bypol.
Згодна з пастановай №2, прадстаўнік кабінета па законнасці і правапарадку, а адначасова і прадстаўнік Bypol Аляксандр Азараў мусіць прадставіць даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі “Перамога”.
На прадстаўніка па транзіце ўлады, а сёння гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, ускладзены абавязак падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэннек абінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі.
Прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі мусіць прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб’яднанага кабінета па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Усё гэта мусіць быць зроблена да 5 кастрычніка 2022 года, перадае тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Раней кабінет прыняў заяву, у якой патрабуе вывесці з тэрыторыі нашай краіны расійскія войскі і лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Ініцыятыва Bypol – гэта аб’ядненне былых беларускіх сілавікоў створаная для супрацьдзеяння лукашэнкаўскім уладам.
Матэрыялы па тэме: