
Беларусы Адэсы пры фінансавай падтрымцы беларусаў Мінска закупілі парафін для вырабу акопных свечак для Ўзброеных сіл Украіны.
Агульная колькасць закупленага парафіна – 200 кг, паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы Одессы”.
Раней, у кастрычніку 2022 года, беларускія валанцёры ў гэтым горадзе прымалі ўдзел у наразанні картону на акопныя свечкі, паведамляецца ў тэлеграм-канале “Беларусы в Одессе”.
Нагадаем, што ў верасні 2022 года Полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, выказаў падзяку за амуніцыю і тэхнічныя прыстасаванні, якія перадалі байцам беларусы з розных краін.
У лістападзе 2022 года збор грошай і рэчаў на карысць беларускага батальёна “Тэрор”, які ваюе ў складзе ўкраінскй арміі, наладзілі беларусы Батумі.
Матэрыялы па тэме: