Адзінаццаць байцоў Палка Каліноўскага былі паранены пад Бахмутам
9 студзеня 2023
201

Падчас баёў 31 снежня 2022 года – 4 студзеня 2023 года на ўскрайку ўкраінскага Бахмута адзінаццаць байцоў Палка Каліноўскага атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Забітых у падраздзяленні няма.

На мінулым тыдні страт у палку не было, але, нажаль, былі параненыя”, – распавяла ў штотыднёвым прэс-рэлізе прэс-сакратар Палка Каліноўскага Крысціна “Чабор”.

Як удакладніла камандзір эвакуацыйнай групы батальёна “Волат” – “Север”, 31 снежня 2022 года і 3-4 студзеня 2023 года яны мелі дзве буйныя аперацыі на ўскрайку Бахмута. “31 числа у нас было шесть раненых: два человека с осколочными ранениями – это бойцы Тор и Дэн, и четверо контуженых разной степени, среди которых я. На данный момент лечением проходят все бойцы. В основном это не госпитальное лечение, т.е. они получают его от нашей медицинской службы, и только Дэн сейчас находится на лечении у лор-врачей в связи с ранением в области лица”, – распавяла камандзір.

Паводле “Север”, 3-4 студзеня ў іх было пяцёра параненыхтрое з кулявымі раненнямі, адзін з асколачным і адзін з кантузіяй. “На данным момент бойцы с пулевыми ранениями находятся в госпитале. Два из них с ранениями в грудную клетку, один с ранением в область шеи. Боец с осколочными ранениями также находится в больнице. И боец с контузией находится на боевом задании, потому что он медик и он, к сожалению, не может сейчас уехать”, – паведаміла дзяўчына.

Яна распавяла, што адным з байцоў, які атрымаў раненні 4 студзеня 2023 года быў Дзяніс Урбановіч з пазыўным “Ваўкалак”. “Он очень удачливый, потому что получил ранение в грудную клетку довольно тяжелое, но при этом сейчас уже в стабильном состоянии и идет на поправку”, – адзначыла “Север”.

 

Дзяніс Урбановіч пасля аперацыі. Фота Дзяніса Урбановіча

Імены астатніх байцоў, яна не назвала, абгрунтаваўшы гэты тым, што яны хаваюць свае імёны і твары.

Горад Бахмут, які ўжо некалькі месяцаў імкнуцца захапіць расійскія войскі, зараз з’яўляецца самай гарачай кропкай фронту, паведамляе УНІАН.

Дзяніс Урбановіч з’яўляецца лідэрам арганізацыі “Малады фронт”. Цяперашняе яго раненне стала ўжо трэцім падчас удзелу ў баявых дзеяннях, паведамляе “Наша ніва“.  Улетку яго кантузіла, а ў лістападзе 2022 года ён атрымаў асколачнае раненне. «Зрабілі аперацыю. Ну, дактары кажуць, што сурʼёзнага нічога, усё загоіцца, толькі час трэба», — адзначае «Ваўкалак».

Нагадаем, што ў Палку Каліноўскага бачаць прыкметы падрыхтоўкі новага нападу на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта распавёў 17 снежня 2022 года намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.

Пасля масавага бамбардавання 10 кастрычніка 2022 года расійскімі войскамі ўкраінскіх гарадоў і заявы Аляксандра Лукашэнкі аб разгортванні сумеснай з Расіяй вайсковай групоўкі Полк імя Кастуся Каліноўскага заявіў аб гатоўнасці сустрэць яе ва Ўкраіне са зброяй у руках.

Фота і відэа: тэлеграм-канал Палка Каліноўскага