Агромністыя тэрміны калоніі прысуджаны ў Мінску групе дэмакратычных актывістаў
6 верасня 2022
163

На тэрміны ад пяці да сямнаццаці гадоў зняволення прыгаварыла калегія Мінскага гарадскога суда двух валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” і васьмярых удзельнікаў анархістскага руху. Дыяспара рыхтуе акцыі пратэста.

Аляксандру Францкевічу17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў ці больш за 8 800 доляраў);

Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў ці больш за 8 800 доляраў);

Марфе Рабковай15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў ці больш за 8 800 доляраў);

Аляксею Галаўко12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў ці больш за 8 800 доляраў);

Паўлу Шпетнаму, Мікіце Дранцу, Аляксандру Казлянку, Андрэю Чапюку — па шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 рублёў ці больш за 6 300 доляраў);

Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 рублёў ці больш за 6 300 доляраў).

Рабкова была каардынатаркай валанцёрскай службы “Вясны”, Чапюк – валанцёр, астатнія – актывісты анархістскага руху.

Як паведаміў сайт “Вясны”, працэс, які вёў суддзя Сяргей Хрыпач, праходзіў у закрытым рэжыме, паколькі “ў матэрыялах крымінальнай справы маюцца матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці”. Як вядома з паведамленняў Следчага камітэтут, пракуратуры і праўладных СМІ, палітзняволеных Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянку, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавацілі ў арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах: “Революционное действие”, “Народная самооборона”, “Революцiйна дiя”, і судзілі за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў.

Усе пералічаныя асобы былі адвольна асуджаныя за мірную рэалізацыю свайго права на мірныя сходы, свабоду выказвання меркаванняў і асацыяцыі, а Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк таксама — за негвалтоўную дзейнасць, скіраваную на абарону правоў чалавека і асноўных свабод”, – гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі.

Як водгук на прысуд, дыяспара ў Грузіі абвесціла аб намеры правясці вечарам 6 верасня 2022 года акцыю каля сцен грузінскага парламента. Яна намачана на 19:00 па мясцовым часе, паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы Грузии”.

Фота: сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”