Акцыя ў падтрымку беларускіх і расійскіх палітвязняў прайшла ў Швецыі
21 студзеня 2023
211

Партрэты беларускіх і расійскіх палітвязняў прынеслі з сабой удзельнікі мітынгу ў іх падтрымку ў шведскім Гётэборгу. Мерапрыемства прайшло ў рамках сусветнай акцыі “Свабоду Навальнаму і ўсім палітзняволеным”.

Демократическое и антивоенное русскоязычное сообщество в Гетеборге. Митинг в поддержку политических заключённых России и Беларуси!” – распавядаецца ў афіцыйным тэлеграм-канале некамерцыйнай шведскай рускамоўнай асацыяцыі Jazzik Mira.

21-22 студзеня 2023 года расіяне праводзяць сусветную акцыю “Свабоду Навальнаму і ўсім палітзняволеным”. Мітынгі, пікеты і маршы анансаваныя ў 60 гарадах амаль 30 краін. Акцыя прымеркаваная да двухгадовай гадавіны вяртання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў Расію пасля атручвання і яго зняволення. Раней расійскі Фонд барацьбы з карупцыяй запусціў кампанію #FreeNavalny, якая мусіць аб’яднаць намаганні людзей па ўсім свеце, накіраваныя на вызваленне палітыка, паведамляе тэлеграм-канал “Сирена”.

Нагадаем, што 23 кастрычніка 2022 года ў Стакгольме беларусы прынялі ўдзел у акцыі, арганізаванай мясцовым Антываенным камітэтам каля амбасады Расіі.

10 верасня 2022 года шведскія беларусы праехалі на веласіпедах па цэнтры Стакгольма з бел-чырвона-белымі сцягамі, прыймаючы ўдзел у міжнародным велапрабегу салідарнасці з палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі.

Фота: тэлеграм-канал Jazzik Mira