
Некалькі актывістаў еўрапейскіх праваабарончых арганізацый і прадстаўнікоў дыяспары ў Цюрыху прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з беларускім палітзняволеным праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.
Акцыя была арганізавана 28 кастрычніка 2022 года Libereco, Razam Switzerland і Amnesty International Switzerland, павеміла 1 лістапада 2022 года ў Facebook Libereco – Partnership for Human Rights.
“Следующее бдение состоится 25 ноября. / 16.12. / 13.01 и 10.02 с 18 до 19 на вокзальном мосту в Цюрихе. Заходите!” – гаворыцца ў паведамленні.
Еўрапейскія праваабаронцы працягваюць збіраць подпісы за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў — ужо сабрана больш за 72 000 подпісаў, нагадвае тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Нагадаем, што Нобелеўская прэмія міру 7 кастрычніка 2022 года была прысуджана кіраўніку ліквідаванага лукашэнкаўскім рэжымам у Беларусі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму, расійскай праваабарончай арганізацыі “Мемарыял”, якую ліквідавалі пуцінскія ўлады, і праваабарончай арганізацыі з Украіны “Цэнтр грамадзянскіх свабод”.
Бяляцкі знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску па абвінавачванні ў кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Фота: Facebook Libereco – Partnership for Human Rights
Матэрыялы па тэме: