Акцыю ў адказ на патрабаванні пакаяцца правялі беларускі Беластока
13 студзеня 2023
133

Некалькі беларусак у польскім Беластоку заявілі 13 студзеня 2022 года аб жаданні бачыць Аляксандра Лукашэнку ў Гаазе, дзе з яго будуць зняты ўсе санкцыі.

У адказ на прапанову прапагандыстаў рэжыма правесці акцыю, дзеля хутчэйшага вяртання беглых дадому, мы  звяртаемся да еўрапейскіх палітыкаў: “Патрабуем выкарыстаць усе свае магчымасці, каб Лукашэнка як мага хутчэй з’явіўся ў Гаазе і прыняў удзел ва ўрачыстай цэрымоніі зняцця санкцый з яго”, – гаворыцца ў паведамленні “Беларусаў Беластоку” ў Facebook.

“Вольныя беларускі Беластока” нагадваюць прыхільнікам і пасобнікам дыктатуры, што “лепш Лукашэнка ў Гаазе, чым усё вы з ім разам ў Нюрнбергу”. Акцыю беларускі правялі, у прыватнасці, каля білборда з рэкламай начного клуба.

Раней член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Дзьячэнка заявіў, што нязгодныя з рэжымам беларусы, якія з’ехалі за мяжу, могуць вярнуцца ў Беларусь «раскаяться» і «сотворить достойный плод покаяния», перадае “Зеркало” са спасылкай на СТВ.

Алег Дзьячэнка

Находясь за рубежом, они должны сделать шаги навстречу нашей стране. Какие это могут быть шаги? Они могут принять участие в различных мероприятиях за рубежом в поддержку нашего государства. Они кричали о введении санкций. Пусть теперь поработают на то, чтобы снять эти санкции. Пусть проведут митинги в Варшаве, Вильнюсе, других западных государствах за снятие неправомерных, необоснованных санкций против нашей страны. Пусть поработают на нашу страну, на свою Родину, которую они бросили, из которой они уехали, которую они поливали грязью за границей. И где они там еще планируют возвращаться с оружием в руках, чтобы уже не с цветами, как это было в 2020 году, выходить на улицу, а с оружием», — казаў лукашэнкаўскі сенатар.

Фота: група “Беларусы Беластоку” ў Facebook і сайт djachenko.by