
Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый, акадэмічных, медыйных, сеткавых, культурніцкіх колаў могуць узяць удзел у курсе «Школа грамадскіх лідараў».
«Школа грамадскіх лідараў» – гэта навучальны анлайн-курс, у рамках якога прадугледжаны цыкл лекцый пра функцыянаванне грамадзянскай супольнасці і выклікі сучаснай дэмакратыі; сустрэчах з лідарамі вядучых грамадскіх ініцыятыў Беларусі; семінары па развіцці лідарскіх навыкаў: кіраванне і развіццё каманды, адаптацыя і кіраванне праектамі, лідарская самасвядомасць.
“Падчас любых зменаў ключавую ролю граюць адказныя і свядомыя лідары, якія актыўна шукаюць экспертныя веды і імкнуцца ператварыць свой і чужы досвед у новыя рашэнні”, – паведамляецца на старонцы навучальнай установы “Вольны беларускі ўніверсітэт” (ВБЎ) у Facebook. Там жа адзначаецца, што прыём заявак – да 20 лютага 2023 года.
Разам з ВБЎ удзел у арганізацыі “Школы грамадскіх лідараў” узялі Фонд Szkoła Liderów і Solidarity Fund PL. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Заяўкі прымаюцца праз запаўненне спецыяльнай анкеты. Пытанні можна накіроўваць на адрас электроннай пошты julia.szczesniak@szkola-liderow.pl.
Матэрыялы па тэме: