
Дабрачынны збор на полугадавы праект навучання плаванню дзяцей, на лёсы якіх паўплывала вайна ва Ўкраіне, абвесціла ў Польшчы свабодная спартсменка Аляксандра Герасіменя.
“Война в Украине – моя личная боль. Киев стал моим первым убежищем после вынужденного побега из Беларуси. Сегодня я живу в Варшаве, но очень хочу помочь людям, оказавшимся в тяжёлой ситуации”, – напісала двухразовая срэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка свету і Еўропы і экс-старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на платформе па зборы грошай Getdonate.
Герасіменя адзначае, што найбольш уразлівая катэгорыя ўцекачоў – гэта дзеці, а для дзяцей, якія былі вымушаны бегчы з Украіны і Беларусі, асабліва важнымі ёсць увага і псіхалагічная падтрымка не проста трэнера, а трэнера, які гаворыць з імі на адной мове.
“Мой опыт работы, желание быть полезной в своей профессии и главное – понимание ситуации и сопереживание тем, кто был вынужден покинуть свой дом, – навели меня на мысль меня организовать сбор средств для запуска проекта “Обучение плаванию детей разных возрастных категорий, оказавшихся в особо сложном положении“, – распавядае знакамітая плаўчыха.
Распрацаваны Герасіменяй праект разлічаны на паўгады навучання дзяцей трох узроставых груп па адным разе на тыдзень. У кошт праекту ўваходзіць арэнда дарожак, аплата працы трэнера і набыццё інвентару для трэнеровак.
Нагадаем, што 26 снежня 2022 года ў Беларусі быў вынесены першы завочны прысуд. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна, якія ў эміграцыі сталі кіраўнікамі Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці (BSSF), да 12 гадоў калоніі. “Заочно вы меня можете даже расстрелять!” – напісала тады Аляксандра Герасіменя ў Facebook.
Фота: платформа Getdonate
Матэрыялы па тэме: