Асацыяцыя беларусаў Памор’я ладзіць першы фестываль МАРА ФЭСТ
25 жніўня 2022
117

Шэраг вядомых эстрадных выканаўцаў плануюць узяць удзел у першым беларускім музычным фестывалі МАРА ФЭСТ, што намечаны на 10 верасня 2022 года ў Amfiteatr Tarasów у польскім горадзе Сопаце.

«Вольныя Купалаўцы, Зміцер Вайцюшкевіч, Naviband, Nizkiz, зоны актывацыі “МазгаКвіз”, праект ментальнай дапамогі WEMAYHELP, праект “Мова Нанова”, таксама зорбім Q&A з YouTube-блогерамі Іванам Падрэзам @Лірыкс і Аляксандрам Табольскім @Лонгплэй. Вядучыя мерапрыемствы – Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая», – паведамляе аб выканаўцах, якія мяркуюць выступаць на фестывалі, тэлеграм-канал «Беларусы Труймяста».

«Зараз ва ўсіх украінцаў, беларусаў і гасцінна прымаючых нас палякаў толькі адна мара – канец тыраніі, войнам і пакутам мільёнаў вольных людзей! Таму значную частку сродкаў ад продажу квіткоў арганізатары адправяць у “Міжнародны фонд медыцынскіх інавацый” (г. Кіеў)», – абяцаюць арганізатары.