
Беларуская спартсменка-эмігрантка Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства. Яна абяцае прысвячаць свае поспехі беларусам і Беларусі.
Пра польскае грамадзянства Ціманоўскай стала вядома ад яе пару дзён таму, хоць факт яго надання датуецца 28 чэрвенем 2022 года.
«Иногда нужно пожертвовать чем-то ради того, чтобы снова стоять на пьедестале и мне пришлось это сделать. Мне пришлось пожертвовать всем, что я строила долгие 24 года в Беларуси , мне пришлось оставить там своих родных, свою работу, своих друзей, свой дом», – напісала Крысціна Ціманоўская ў Instagram.
Паводле яе, за прайшоўшы за год час яна набыла значна больш: неімаверную падтрымку людзей, новыя веды і нават жыццёвыя ўрокі, якія былі патрэбныя для пераасмысленння жыцця.
«И сегодня я даю вам слово, что я буду стараться на все 100%, чтобы показать свой максимум, и даже если я буду стоять на пьедестале как полька, знайте, эта медаль будет для всех беларусов и за нашу свободу. Жыве Беларусь! Спасибо, Польша», – заявіла спартсменка.
На Алімпіядзе-2020 ў Токіа летась беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманаўская ў сацсетках абурылася тым, што яе паставілі бегчы іншую дыстанцыю. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак яна звярнулася за дапамогай да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку Ціманоўская, атрымаўшы польскую гуманітарную візу, апынулася ў Варшаве.
Фота: Instagram Крысціны Ціманоўскай
Матэрыялы па тэме: