Аўстрыйскія беларусы дамагліся выдачы Германіяй Шэнгенскіх віз у РБ для паездак у Аўстрыю
19 кастрычніка 2022
153

МЗС Аўстрыі і Германіі дасягнулі пагаднення ў пытанні выдачы Шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі, якія плануюць выязджаць у Аўстрыю не больш чым на 90 дзён.

З 1 кастрычніка 2022 года Консульскі аддзел Пасольства Германіі ў Беларусі (Мінск) прымае заявы ад грамадзян Рэспублікі Беларусь або замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на атрыманне Шэнгенскіх віз для Аўстрыі з прыбыццём не больш за 90 дзён у паўгода”, – распавядае тэлеграм-канал Belarussische Diaspora in Österreich

Пры гэтым для атрымання нацыянальных аўстрыйскіх віз па ранейшаму прымаюцца заявы ў візавым цэнтры VFS Global у Мінску.

Паводле аўстрыйскіх беларусаў, раней меліся праблемы з падачай дакументаў у візавы цэнтр VFS Global у Мінску па запрашэннях ад сваякоў з Аўстрыі. Таксама былі факты непаважлівага станаўлення працаўнікоў цэнтру да грамадзян. Нашы суайчыннікі звярнуліся ў кампетэнтныя органы ўлады Аўстрыі з просьбай вырашыць даную праблему. Пра гэта напачатку кастрычніка 2022 года паведамляў дыяспарны тэлеграм-канал.