Аўстрыйскія беларусы просяць выдаць ордэр на арышт беларускага дыктатара
20 сакавіка 2023
339

Дыяспара ў Аўстрыі просіць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі.

Нагадаем, што 17 сакавіка 2023 года гэты суд выдаў ордэр на арышт прэзідэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанага па правах дзіцяці расейскай федэрацыі Марыі Львовай-Бяловай за незаконную і прымусовую дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.

Беларуская дыяспара ў Аўстрыі заклікае International Criminal Court (Міжнародны крымінальны суд) тым жа ордэра прыцягнуць да адказнасці галоўнага саўдзельнікаў Пуціна грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р.” – паведамляе тэлеграм-канал Belarussische Diaspora in Österreich.

Фота: тэлеграм-канал Belarussische Diaspora in Österreich