АВВА заклікала прадпрымальнікаў у Беларусі задумацца аб рэлакацыі
9 кастрычніка 2022
231

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) вуснамі свайго сузаснавальніка Яўгена Бурага заклікала бізнэсменаў у Беларусі яшчэ раз разгледзіць магчымасць і мэтазгоднасць знаходжання на Радзіме ў час “вайны са здаровым сэнсам”, якую актывізаваў лукашэнкаўскі рэжым.

Мы рекомендуем вам следующее. Тем, кто намерен оставаться, мы рекомендуем подумать над тем, насколько оправдан риск вашего нахождения в Беларуси. Если это не телько прибыль, но и забота о людях, благотворительность, социальная нагрузка, и вы уверены, что сможете все потянуть, то ваше решение мы только поддержим. Если же у вас есть сомнения в устойчивости вашего бизнеса и ваша безопасность под вопросом, то прислушайтесь, пожалуйста, к следующим советам. Пока есть возможность получить визы, сделайте это. Пока работает программа Poland Business Harbour – она дает возможность открыть бизнес в Польше непроблематично и недорого. Релоцируйтесь хотя бы частично, чтобы в критический момент было куда выехать и чем заниматься”, – заявіў 8 кастрычніка 2022 года Яўген Буры.

Раней у СМІ прайшла інфармацыя, што Лукашэнка загадаў увесці забарону на павышэнне коштаў у Беларусі. АВВА лічыць такую меру абсалютна папулісцкай, але з рэальнымі наступствамі. “КДК і іншыя зноў пачнуць кашмарыць бізнес, у гэты раз на падставе маніторынгу коштаў. І дойдзе нават да тых, каго раней бяда абыходзіла бокам”, – паведамляе тэлеграм-канал асацыяцыі, адзначаючы, што гэта толькі адзін з прыкладаў вайны, якую Лукашэнка вядзе са здаровым сэнсам, са сваім народам, з законамі эканомікі і бізнесу. 

Але праблема ў тым, што да ўсяго гэтага ў любы момант можа дадацца сапраўдная вайна. Прыхаваная мабілізацыя, вышморгванне каштоўных спецыялістаў з вытворчасці могуць дабіць любое ўстойлівае прадпрыемства. Не кажучы ўжо пра астатнія рызыкі”, – адзначаецца ў паведамленні..

Прыватнаму бізнэсу варта яшчэ раз ацаніць усе рызыкі і падумаць: магчыма, прыйшоў час зафіксаваць страты і захаваць хоць нейкі капітал, пакуль гэта яшчэ магчыма, лічаць у АВВА.

КДК і міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю бяруцца за кантроль цэн усур’ёз, адзначае тэлеграм-канал “Экономика Беларуси“, адзначаючы, што даслоўнае выкананне пажаданняў Лукашэнкі – гэта пойны параліч гандлю ў краіне. “Негосударственные торговые предприятия вынуждены будут свернуть деятельность или будут подвергнуты репрессиям за “неподчинение”, – гаворыцца ў паведамленні.