Батумскіх беларусаў запрасілі на мітынг з нагоды падзей ва Ўкраіне
11 верасня 2022
160

Дыяспара ўкраінцаў у грузінскім Батумі запрасіла пражываючых там беларусаў да ўдзелу сёння ў мітынгу з нагоды вызвалення ўкраінскіх тэрыторый з-пад акупацыі і з патрабаваннем вызвалення абаронцаў «Азоўсталі» з расійскага палону. 

Цяпер у нас усіх на вуснах дзве важныя тэмы: паспяховы контрнаступ нашых вайскоўцаў і вяртанне палонных дадому!” – піша тэлеграм-канал “Беларусы Батумі”.

Яны сцвярджаюць, што ўкраінскія героі штодня вяртаюць родныя землі, але ў той жа час злавесная цішыня ў дачыненні да паланёных не дае спакою. 11 верасня 2022 года Батумі далучаецца да міжнароднай акцыі, мэта якой звярнуць увагу свету да палонных абаронцаў Марыупаля.

6 верасня прайшло 40 дзён з дня масавай расправы над абаронцамі Марыупаля ў Еленоўцы. Украіна да гэтага часу не атрымала ніякіх звестак пра загінулых і стане параненых ваяроў. Таму цяпер як ніколі, трэба больш, гучней і ўпарта змагацца, каб рэха данеслася да нашых герояў у самых глыбокіх кутках Украіны і да тых, хто па-за яе межамі вымушаны заставацца ў палоне!!!” – гаворыцца ў паведамленні, дзе заклікаецца разам паскорыць “нашу агульную перамогу”.

Паводле тэлеграм-канала, збор удзельнікаў батумскай акцыі на плошчы Еўропы ў Батумі а 18-й, пачатак – а 19-й. Старт шэсця па горадзе: 19:20.

Паводле старшыні Беларускай дыяспары Аджарыі Рамана Кісляка, які спасылаецца на грузінскае МУС, зараз у гэтым рэгіёне Грузіі знаходзіцца каля 15-20 тысяч беларусаў, піша інтэрнэт-выданне Sova.

Фота: 123ru.net