Беларусаў клічуць удзельнічаць у праекце Social Camp
8 лістапада 2022
179

Аб’яўлены набор на ўдзел у адукацыйна-ментарынгавым праекце Інстытуту Гётэ ў Варшаве Social Camp для беларусаў, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання. 

Адукацыйная праграма Social Camp – гэта дзесяць курсаў гуманітарнага профілю, распрацаваных спецыяльна для беларускай аўдыторыі. Кажучы “курсы”, мы маем на ўвазе не сумныя лекцыі, а натхняльныя анлайн-сесіі, абмеркаванні матэрыялу ў групах і іншыя інтэрактыўныя фарматы навучання. Выбірайце курсы па душы, рэгіструйцеся і наперад – да новых гарызонтаў!” – паведамляецца на сайце праекта.

Акрамя праграмы Social Camp. Адукацыя, ёсць яшчэ праграма Social Camp. Ментарынг. Яна для пошуку кантактаў, наладжвання сувязей, узаемадапамогі, абмену вопытам і ведамі паміж беларусамі як у краіне, так і за яе межамі.

Дэдлайн падачы заявак — 13 лістапада 2022 года.