
Трэцяя па ліку сустрэча Кніжнага нон-фікшн клуба ў грузінскай сталіцы запланавана на 16 верасня 2022 года.
Сустрэча, якую будзе весці літаратурны крытык і публіцыст Аляксандра Дабранская, прысвечана кнігам, якія ляглі ў аснову кінафільмаў. “Вы зможаце ў падрабязнасцях абмеркаваць сваі любімыя экранізацыі і «перамыць костачкі» нялюбым. Разам з Аляксандрай высветліце, як зрабіць экранізацыю класнай і чаму гэта так складана. А таксама параіце адзін аднаму кнігі, экранізацыі якіх бачылі ўсе, а вось першакрыніцы (уключаючы і коміксы) чыталі нямногія”, – распавядае тэлеграм-канал “Беларусы Грузии”.
Паводле правіл клуба яго ўдзельнікі не чытаюць кнігу ўсе разам, а расказваюць пра тыя кнігі, якія прачыталі нядаўна ці якія вельмі хочацца абмеркаваць. Таксама будзе буккросінг.
Пачатак мерапрыемства запланаваны на 19:00 па мясцовым часе ў лакацыі “Кропка” ў 500 метрах ад плошчы Свабоды.
Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Грузии”
Матэрыялы па тэме: