Беларусаў у Тбілісі клічуць пагуляць у мясцовае самакіраванне
19 жніўня 2022
160

Стварыць сваю партыю, праверыць, як умееш кіраваць горадам, размяркоўваць бюджэт і працаваць з народам, правесці перамовы з іншымі партыямі і цвёрда адстойваць свае інтарэсы можна ў гульні «Палітовічы», на якую беларусаў запрашаюць у Тбілісі.

“Палітовічы” — мадэль вывучэння асноў працэсу мясцовага самакіравання ад беларускіх аўтараў, распавядае тэлеграм-чат «Беларусы Грузии».

Правесці гульню плануецца 22 жніўня 2022 года па адрасе Koshini

(https://goo.gl/maps/81CLCZKTrjbm78n58) 6 Gomi II Turn, Tbilisi. Пачатак а 19:00 па мясцовым часе.

Папярэдне трэба прайсці рэгістрацыю ў апытанцы (https://t.me/belnastolki_chat).

Гульня “Палітовічы” – вясёлы і цікавы шлях вывучэння асноў працэса мясцовага самакіравання, так акрэсліваюць гульню яе стваральнікі на адмысловым сайце. Удзельнікі мусяць кіраваць горадам ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў, як гэта звычайна бывае ў жыцці, вырашаць пытанні падаткаў і бюджэту, а таксама праводзіць перамовы з прадстаўнікамі іншых партый, адстойваючы свае інтарэсы. У залежнасці ад аўдыторыі, гульня можа дасягаць розных мэтаў.