Беларусаў ва Ўкраіне заклікаюць да рэалізацыі ўласных праектаў
4 лістапада 2022
142

Незалежная грамадская ініцыятыва Free Belarus Center абвесціла стыпендыяльную падтрымку стажыровак і/або рэалізацыі ўласных праектаў для беларускіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, якія знаходзяцца ва Ўкраіне.

Галоўны крытэрый – актыўная праца на карысць Украіны і/ці беларусаў ва Ўкраіне, гаворыцца ў паведамленні Free Belarus Center у Instagram.

Паводле абвесткі, стыпендыяты змогуць рэалізаваць уласны грамадскі, гуманітарны ці медыя-праект альбо прайсці стажыроўку ва ўкраінскім СМІ, праваабарончай, гуманітарнай ці іншай НДА.

Праграма, працягласць якой тры месяцы, прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку: стыпендыяты пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.

Стыпендыя складае ад 1000 долараў, у якія ўваходзіць уласна стыпендыя і сродкі на рэалізацыю праекта.

Дэдлайн падачы заяўкі 15 лістапада 2022 года праз акаўнт Free Belarus Center у Instagram.