Беларусаў замежжа просяць падтрымаць “візавую” петыцыю да ўрада Польшчы
8 верасня 2022
158

Вялікія праблемы з атрыманнем польскіх гуманітарных віз у Беларусі прымусілі беларусаў шукаць дапамогі ад урада Польшчы. 

Усе мы ведаем, што запісацца на візу ў Беларусі не проста складана, а амаль немагчыма. За месца на падачу людзі вымушаны плаціць вялікія грошы. А калі чалавек пераследуецца і не мае часу, у яго ўжо проста амаль не застаецца магчымасці выехаць з краіны, акрамя як у Расію, дзе таксама небяспечна”, – піша тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”. Там жа адзначаецца, што сваякі эміграваўшых беларусаў таксама не могуць выехаць, каб сустрэцца за сваімі роднымі.

Спробу вырашыць праблему з дапамогай польскага ўрада здзейсніў актывіст Яўген Андрэйчык, які стварыў на платформе Сhange.org петыцыю да МЗС Польшчы, ў якой апісана сітуацыя з беларускім пасярэднікам візавым цэнтрам VFS Global. 

На сённяшні дзень існуе вялікая праблема з рэгістрацыяй праз візавы цэнтр. Запіс ажыццяўляецца толькі праз сайт, які вельмі часта не працуе, а свабодных месцаў для рэгістрацыі і зусім няма. У выпадку з’яўлення свабодных месцаў для запісу яны маментальна блакуюцца, што робіць практычна немагчымым запісацца на падачу заявы. Існуе верагоднасць таго, што візавы цэнтр VFS Global наўмысна перашкаджае людзям рэгістравацца, а такім чынам, падаваць заявы на атрыманне візы, так як гэтыя праблемы, з тэхнічнага пункту гледжання, могуць быць лёгка вырашаны, але ніхто ў VFS Global не ліквідаваў іх на працягу ўжо вельмі доўгага часу”, – гаворыцца ў петыцыі.

Там жа адзначаецца, што многім жадаючым атрымаць візы даводзіцца купляць месцы для рэгістрацыі ў візавым цэнтры праз іншых пасярэднікаў, а кошт гэтай паслугі даходзіць да 500 долараў. Із-за гэтага атрымаць візы робіцца практычна немагчымым, сцвярджае Андрэйчык.

У сувязі з тым, што візавы цэнтр VFS Global не ў стане арганізаваць стабільную і даступную магчымасць рэгістрацыі і падачы заяў на візы, заклікаем вас да садзейнічанню ў вырашэнні гэтай праблемы”, – гаворыцца ў петыцыі, якую на момант напісання артыкула падпісалі больш за 300 чалавек.

Беларусы замежжа, патрэбна ваша дапамога! Прапануем падпісаць петыцыю і распаўсюдзіць па сваіх чатах сярод дыяспары”, – у сваю чаргу заклікаюць “Беларусы зарубежья”.