Беларусаў замежжа заклікаюць да ўдзелу ў сацыялагічных апытаннях

Ініцыятыва “Народнае апытанне” пачынае апытваць беларусаў замежжа, каб высвятліць іх меркаванні па разнастайных актуальных праблемах. Для гэтага створаны адмысловы тэлеграм-бот.
“Запрашаем вас далучыцца да Telegram-бота (https://t.me/narodnae_apytanne_bot), каб удзельнічаць у нашых апытаннях пра актуальныя падзеі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца”, – паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.
Падпісанты бота атрымліваюць спасылку на анкету ў Google-форме са сваім унікальным ідэнтыфікатарам, адзначаецца ў боце.
Матэрыялы па тэме: