
Неўрадавая арганізацыя “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (ОЕЕС), якая знаходзіцца ў Грузіі, абвесціла аб правядзенні навучальнага анлайн-курса “Міграцыя – гэта пра нас?” для беларусаў, якія эмігравалі альбо збіраюцца эміграваць з Беларусі.
“В онлайн-курсе мы собрали самую полезную, актуальную и необходимую информацию о разных аспектах миграции. Юридические советы, поиск работы, изучение языка и культуры, практики самозаботы, принятие новой реальности, работа со стереотипами и многое другое”, – распавядаецца на сайце арганізацыі.
Для ўдзелу ў курсе няма значэнне, дзе знаходзіцца чалавек, запэўніваюць у ОЕЕС.
Навучанне пройдзе з 7 па 28 лістапада 2022 года. Для таго, каб на яго запісацца, трэба запоўніць да 3 лістапада 2022 года адмысловую анкету на сайце. Удзел у курсе бясплатны.
Матэрыялы па тэме: