
Створанае ў польскім Беластоку беларускімі журналістамі ў выгнанні інтэрнэт-выданне “Мост” абвесціла набор у медыяшколу.
“Беларускія журналісты запускаюць бясплатную двухмесячную школу журналістыкі “Мост”. Навучанне пачнецца 27 лістапада. Заняткі будуць праводзіць дасведчаныя беларускія журналісты незалежных выданняў”, – распавядаецца ў абвестцы “Маста” і адзначаецца, што заяўкі жадаючыя могуць падаваць да 25 лістапада 2022 года.
Стваральнікі медыяшколы абяцаюць навучыць планаваць і структураваць тэксты, абіраць цікавыя для аўдыторыі тэмы, пісаць у розных жанрах і на розных платформах, а таксама рабіць падкасты, здымаць відэа і фатаграфаваць.
Удзельнікаў чакаюць лекцыі, воркшопы, дамашнія заданні, магчымасць размясціць публікацыю ў беларускіх медыя і атрымаць зваротную сувязь. Тым, хто паспяхова пройдзе навучанне, выдадуць дыпломы.
Плануецца, што заняткі медыяшколы будуць доўжыцца дзве гадзіны раз на тыдзень у MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе Sienkiewicza 44.
Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка 2022 года “Мост” паведамляў аб запуску ў сябе школы журналістыкі для беларускіх падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
Матэрыялы па тэме: