Беларускамоўныя гутаркі “Вольная мова” прыходзяць на амерыканскі кантынент
28 верасня 2022
175

Цыкл гутарак, запланаваных спецыяльна для жыхароў Заходняга Паўшар’я, найперш беларусаў ЗША, Канады і краін Паўднёвай Амерыкі, абяцае распачаць з 1 кастрычніка 2022 года анлайн-платформа “Вольная мова”.

Мы папрасілі актыўных беларускамоўных жыхароў Амерыкі далучыцца да нашай ініцыятывы і паспрабаваць сябе ў ролі вядучых. І ўжо маем расклад гутарак на цэлы месяц!” – паведамляе тэлеграм-канал “Вольнай мовы”.

Паводле паведамлення “амерыканскія” гутаркі будуць адбывацца ў зручны час для Заходняга Паўшар’я час і закранаюць тэмы цікавыя беларусам менавіта ў гэты краінах. 

Цяпер на сайце ініцыятывы кожная гутарка выстаўлена па трох часавых паясах: Мінск (+3), EST New York (-4) і PDT San Francisco (-7).

“Вольная мова” – гэта платформа для арганізацыі беларускамоўных гутарак на розныя тэмы, створаная для таго, каб рускамоўныя беларусы маглі актывізаваць сваю беларускую мову. “На нашай платформе гутаркі праходзяць у групах не больш за дзевяць чалавек пад кіраўніцтвам вядоўцы-валанцёра. Мы спрабуем рабіць так, каб кожная сустрэча давала ўдзельнікам максімальны вопыт гаварэння і заахвочвала да далейшага ўдзелу ў сумесных гутарках”, – распавядаецца на сайце “Вольнай мовы”.