Беларуская дыяспара стала другой па колькасці ў Польшчы. Украінцы – першыя
6 жніўня 2022
250

Польскае Ўпраўленне па справах іншаземцаў прадаставіла Цэнтру беларускай салідарнасці звесткі аб колькасці беларускіх грамадзян, якія легальна знаходзяцца ў данай краіне. Большасць з іх маюць сталы від на жыхарства.

Паводле прадастаўленых звестак, на 30 чэрвеня 2022 года ў Польшчы пражывала 52 313 беларусаў-уладальнікаў дакументаў (апроч віз), якія давалі ім права на легальнае знаходжанне ў краіне.

З іх 28 179 маюць сталы від на жыхарства, 20 053 – часовы від на жыхарства, 2415 атрымалті дадатковую абарону, 864 жывуць, маючы статусь доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, 508 атрымалі часовую абарону, а 294 — статус уцекача.

Пачынаючы з 2020 года нашы суайчыннікі сталі самай масавай групай, якая просіць аб палітычным прытулку. Так, у 2020 годзе такіх хадайніцтв было падана 407, а ў 2021 – 2257. Праўдападобна, што мінулагодні паказчык будзе пераадолены сёлета, бо толькі за першае паўгоддзе 1551 грамадзянін Беларусі заявіў аб немагчымасці пражываць у сваёй краіне з-за палітычнага пераследу.

Сярод пераехаўшых у Польшчу беларусаў пераважаюць людзі ад 20 да 39 гадоў. Сярод іх мужчын 56%, жанчын – 44%.

Паводле даных апошняга, 2021 года, перапісу насельніцтва, у Польшчы пражывала амаль 38 млн 180 тыс. чалавек. Колькасць людзей ў параўнанні з перапісам 2011 года ў гэтай краіне скарацілася на 332 тыс. Пра гэта паведамляецца на сайце перапісу.