Беларуская дыяспара ў Беластоку адзначыла Дзень незалежнасці Ўкраіны
24 жніўня 2022
134

Дзень незалежнасці Ўкраіны не застаўся па-за ўвагай беларускай дыяспары ў Беластоку, якая прыняла самы актыўны ўдзел у прымеркаваным да гэтага мітынгу.

Мітынг адбыўся 24 жніўня 2022 года на цэнтральнай плошчы горада – Рынку Касцюшкі каля помніка Юзэфу Пілсудскаму. За мерапрыемства прыйшло некалькі соцень чалавек – у асноўным украінцаў і беларусаў. Прычым апошніх было хіба не больш чым першых. А калі візуальна ацэньваць каляровую гаму сімвалаў, то бел-чырвона-белага было візуальна болей, чым жоўта-блакітнага.

Мітынг вялі таксама прадстаўнікі абедзьвюх дыяспар. Таксама выступленні чаргаваліся з украінскімі песнямі, якія падхоплівала грамада, якая собралася на плошчы. Жадаючыя бралі значкі, галаўныя абручы і іншую біжутэрыю з украінскай сімволікай.

Падчас мерапрыемства прысутныя, сярод іншага, ушанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінулых з-за нападу Расіі на Ўкраіну, падзякавалі польскаму народу за дапамогу, які ён аказвае ўкраінскім уцекачам, вымушана пакінуўшым радзіму.