Беларуская лёгкаатлетка з дыяспары заняла другое месца на чэмпіянаце Польшчы
19 лютага 2023
171

Беларуская лёгкаатлетка-эмігрантка Крысціна Ціманоўская прыйшла з другім вынікам на чэмпіянаце Польшчы ў забегу на 60 метраў

Час Ціманоўскай 7.25 секунды. “Іранічна атрымалася, што ў той жа дзень на чэмпіянаце Беларусі найлепшым вынікам сярод жанчын сталі 7.43 секунды”, – піша тэлеграм-канал Athletes for Freedom.

Я рада, што здолела паказаць добрыя секунды, але крыху расчаравана, што не палепшыла свой асабісты рэкорд. Але ў мяне ўсё наперадзе! Атрымаўся выдатны старт! Дзякуй усім за дапамогу і веру ў мяне! Наперадзе яшчэ шмат працы, і ў наступным годзе я паб’ю свой асабісты рэкорд!” – распавяла прызёрка пра сваё дасягненне.

Першае месца ў забегах на 60 метраў сярод жанчын заняла Эва Свабода з часам 7.10 секунды, паведамляюць Nowiny24. Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў крытым стадыёне зараз адбываюцца ў горадзе Торунь.

У жніўні 2022 года стала вядома, што Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства. Яна абяцала, што будзе прысвячаць свае поспехі беларусам і Беларусі.

На Алімпіядзе-2020 ў Токіа ў 2021 годзе беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманаўская ў сацсетках абурылася тым, што яе паставілі бегчы не тую дыстанцыю, на якую яна рыхтавалася. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак яна звярнулася за дапамогай да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку Ціманоўская, атрымаўшы польскую гуманітарную візу, апынулася ў Варшаве.

Фота і відэа: тэлеграм-канал Athletes for Freedom і Nowiny24