
Мастачка і пісьменніца Воля Сасноўская, якая жыве папераменна ў Мінску і Вене, запрошана на мастацкі кірмаш ArtVilnius’22, што 7 кастрычніка 2022 года адкрыўся ў літоўскай сталіцы.
Сасноўская возьме ўдзел 9 кастрычніка 2022 года ў дыскусіі “What (Else) Can Be Done? Размова пра мастацтва, экалогію, дэзінфармацыю і іншае ў кантэксце расейскай вайны ва Украіне“, распавядае тэлеграм-канал “Будзьма разам”.
Таксама ў мерапрыемстве можна убачыць мастацкія творы з мінскай “Галерэя DK”. Яны месцяцца на стэндзе 3.38.
Больш ніхто з беларусаў у кірмашы не ўдзельнічае, сведчыць інфармацыя на сайце мерапрыемства.
ArtVilnius стартаваў у 2009 годзе як адно з самых важных падзей у праекце Вільня – Культурная сталіца Еўропы. За апошнія дзесяць гадоў мастацкая кірмаш пашырылася і трывала зацвердзілася на мясцовай і міжнароднай арт-сцэне, а таксама ў спісе абавязковых да наведвання мерапрыемстваў для аматараў мастацтва.
Фота: сайт Волі Сасноўскай
Матэрыялы па тэме: