Беларуская наезніца-эмігрантка заваявала медаль у Польшчы
14 сакавіка 2023
144

Сярэбраны медаль, які стаў першай узнагародай беларускай вершніцы Вольгі Сафронавай, заваяваны ёй на спаборніцтвах у Польшчы пасля набыцця грамадзянства гэтай краіны.

Гэта быў наш першы чэмпіянат Польшчы і першы медаль пад сцягам новай краіны – Польшчы. Я вельмі рада вярнуцца на арэну, зноў адчуць гэтыя эмоцыі і адчуць вашу падтрымку. Я хачу падзякаваць кожнаму чалавеку, які дапамагае нам на нашым шляху. Я люблю і цаню кожнага з вас. Дзякуй!!!” – напісала спарсменка ў Instargam. Медаль заваяваны на Чампіянаце Польшчы па выездцы ў памяшканні ў горадзе Радзёнкаве.

Вольга Сафронава – чампіён Беларусі па конным спорце, фіналістка Кубка свету – 2019. Яна павінна была выступіць у 2021 годзе на Алімпіядзе ў Токіа, але перад пачаткам спаборніцтваў яе выключылі. Прычынай гэтаму стаў нібыта знойдзены допінг у аднаго з коней Сафронавай. Пазней яна правяла ў Польшчы антыдопінгавы тэст каня, які не выявіў у забароненых рэчываў. Пасля гэтага Сафронава прыняла рашэнне не вяртацца ў Беларусь і папрасіла прытулку ў Польшчы, распавядае РАР.

У снежні 2020 года беларускія чыноўнікі з цэнтра па конным спорце не хацелі працягваць кантракт з Сафронавай, бо яна адмовілася выдаляць з сацсетак фатаграфіі з бел-чырвона-белым сцягам і падпісваць зварот у падтрымку Лукашэнкі. Але замену ёй знайсці не змаглі і пазней кантракт ўсё ж такі працягнулі, піша “Настоящее время”.

Беларускія спартсмены, якія зараз жывуць за мяжой з-за палітычнага ціску на Радзіме, пастаянна становяцца пераможцамі і прызёрамі разнастайных спаборніцтваў. Так, у лютым 2023 года легкаатлетка Святлана Кудзеліч, нягледзячы на нядаўна перанесеную траўму, перамагла ў забегу Winter Run у Алматы. У тым жа месяцы лёгкаатлетка-эмігрантка Крысціна Ціманоўская прыйшла з другім вынікам на чэмпіянаце Польшчы ў забегу на 60 метраў.

У кастрычніку 2022 года свабодны беларускі спартсмен і галоўны трэнер украінскай жаночай зборнай па муай-тай Віталь Гуркоў стаў пераможцам у чэмпіянаце Ўкраіны па тайскім боксе.

У той жа месяц пакінуўшая Беларусь з-за палітычнага пераследу 17-гадовая лыжніца Дар’я Далідовіч стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлоне сярод юніёрак.

У жніўні 2022 года свабодная спартсменка-лучніца Карына Казлоўская ў складзе каманды заняла другое і трэцяе месцы на чэмпіянаце Польшчы.

Фота: Instargam Вольгі Сафронавай