Беларуская тэатральная школа ў Літве чакае дзяцей і дарослых на кастынг
15 жніўня 2022
180

Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam абвесціў аб наборы ў групы Беларускай тэатральнай школы.

Набор будзе ажыцяўляцца па выніках кастынгу, які запланаваны на 17 і 18 жніўня 2022 года ад 18:00 да 19:00 па мясцовым часе па адрасе: Vilnaus gatvė 16.

«На кастынгу будзем рады пазнаёміцца, паглядзець падрыхтаваны матэрыял любога накірунку, які раскрывае ваш талент, і ўлічыць вашы чаканні і пажаданні па будучым заняткам», – піша тэлеграм-канал «Razam – Новостной канал». Прадугледжваюцца дзіцячыя групы ад 8 да 16 гадоў. Таксама магчыма адкрыццё дарослай групы.

Па любых пытаннях просяць звяртацца ў тэлеграм @razam_lt.