
Новыя актыўнасці, якія запланаваў на бліжэйшы час Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, патрабуюць прыцягнення яшчэ большай колькасці валанцёраў.
Прапановы тычацца ўдзелу патэнцыйных валанцёраў па такіх накірунках як каардынацыя каворкінга, стварэнне і прасоўванне медыякантэнту, пераклад пісьмовых тэкстаў на/з польскай, ангельскай мовы на беларускую, дапамога ўцекачам з побытавымі пытаннямі, распавядаецца ў тэлеграм-канале Беларускага моладзевага хаба.
Пры далучэнні да валанцёраў арганізацыя прапануе сярод іншага прафесійны рост у сферы грамадскіх арганізацый, а таксама дамову аб валанцёрстве, што дапаможа пры далейшым працаўладкаванні, удзелу ў стыпендыяльных праграмах і праграмах абмена, вырашэнні пытанняў з легалізацыяй і гд.
“Калі ты зацікаўлены, адкажы на кароткія пытанні ў форме па спасылцы: https://forms.gle/hJgTEkk821KGu5h49”, – прапануе Беларускі моладзевы хаб.
Матэрыялы па тэме: