
Школа Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС) аб’явіла набор беларускіх і ўкраінскіх дзяцей 9-12 гадоў у мастацкую студыю ў польскай сталіцы. Заняткі там будуць бясплатныя.
“Выяўленчае мастацтва ўдасканальвае органы пачуццяў, развівае мысленне, вучыць назіраць, аналізаваць, запамінаць і спрыяе станаўленню гарманічна развітай асобы”, – распавядае тэлеграм-канал ЦБС.
У данай студыі абяцаюць развіваць дзецям уменне выконваць працу паэтапна (збор матэрыялу, эскізаванне, праца на фармаце); вучыць самастойна ўжываць сродкі і прыёмы кампазіцыі; развіць дапытлівасць, уяўленне і фантазію; натхняць на вывучэнне навакольнага свету; дапамагаць перадаць свае эмоцыі праз малюнак.
Заняткі запланаваны кожную пятніцу з 17.30 да 19.00 па адрасе Oleandrów 6/2, Варшава. Пакінуць заяўку на ўдзел можна праз google-форму https://cutt.ly/vVMtlMr, прапануе тэлеграм-канал.
Нагадаем, што 11 верасня 2022 года ў Варшаве адбылося ўрачыстае адкрыццё Школы беларускай традыцыйнай культуры.
Матэрыялы па тэме: