Беларускіх педагогаў запрашаюць на канферэнцыю ў Варшаву
16 лістапада 2022
208

Канферэнцыя “Развіццё альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах” намечана на 27 лістапада 2022 года ў Варшаве.

На мэце канферэнцыі – аналіз асноўных выклікаў для беларускай сістэмы адукацыі і абмяркаванне стратэгіі развіцця альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах, адзначаецца на сайце мерапрыемства.

Удзельнікі павінны будуць разгледзіць актуальныя выклікі для рэпрэсаваных беларускіх адукатараў і навукоўцаў у Беларусі і па-за яе межамі, дзейныя ініцыятывы і магчымасці для развіцця альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі, а таксама вызначаць асноўныя кірункі рэформаў у сферы адукацыі і навуковых даследаванняў для новай Беларусі.

Арганізатарамі выступаюць «Рух беларускай салідарнасці» і Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь».

Рэгістрацыя для ўдзелу знаходзіцца на сайце канферэнцыі.