Беларускім уцекачам прапануюць харчовую дапамогу ў Вільні
18 лістапада 2022
130

Арганізацыя “Наш дом” завезла ў Вільню каля 400 кг прадуктаў харчавання для беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі і аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ў чужой краіне.

Беларусам, которые вынуждены были бежать из страны из-за преследований режима, не просто устроиться в чужой стране, особенно поначалу. Ведь это был не спланированный подготовленный переезд. И разнообразная помощь на новом месте неоценима”, – адзначаецца на сайце арганізацыі ў павдамленні ад 17 лістапада 2022 года.

Там жа адзначаецца, што часцяком ў небяспецы аказваюцца маці з дзецьмі, маладыя людзі, якія бягуць з Беларусі, не жадаючы прымаць удзел у вайне супраць Украіны. Не маючы запасаў фінансавых сродкаў спачатку яны вымушаны нават абмяжоўваць сябе ў прадуктах харчавання.

Если вам или кому-то из ваших родных/близких людей в Вильнюсе нужна продуктовая помощь, то вы можете обратиться в «Наш Дом», которые оказывают такую помощь при поддержке «Maisto Bankas», – адзначае тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

У верасні 2022 года ў Вільні адзначылі два гады дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі (НКА) Dapamoga і год існавання шэлтару “Беларускі замак”, дзе знайшлі прыстанішча многія беларусы.

Нагадаем, што сацыёлагі налічылі ў Літве каля 40 тыс. грамадзян Беларусі.