
Беларускі фонд спартовай салідарнасці (BSSF) прыняў удзел у абмеркаванні з прадстаўнікамі ўкраінскага спорту інструментаў узмацнення санкцыйнага ўплыву на праўладны спартовы блок рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Тым часам лукашэнкаўскія ўлады працягваюць пераслед свабодных спартоўцаў.
Мерапрыемства прайшло 30 верасня 2022 года ў Кіеве. На ім прадстаўнікі BSSF падзялілася сваім досведам распрацоўкі і ўжывання санкцыйных механізмаў, распавядае тэлеграм-канал Athletes for Freedom.
Таксама былі разгледжаны пытанні падтрымкі спартоўцаў Украіны, якія страцілі магчымасць працягваць кар’еру і трэніровачны працэс з-за вайны.
Удзел у круглым стале прынялі дырэктар Дэпартамента моладзі і спорту Кіеўскай гарадской рады Юлія Хан, народны дэпутат Украіны, старшыня Камісіі атлетаў НАК Украіны, заслужаная майстарка спорту Вольга Саладуха, заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету і Еўропы па дзюдо, дэпутатат Кіеўскай гарадской рады Георгій Зантарая, а таксама прадстаўнікі ўкраінскіх спартовых федэрацый.
“Бакі прышлі да пагаднення аб распрацоўцы і падпісанні сумеснага мемарандуму аб супрацоўніцтве”, – піша тэлеграм-канал.
У свою чаргу лукашэнкаўскія ўлады не спыняюць пераслед іншадумцаў, нават тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму. “Подготовлены материалы для начала специального производство в отношении руководителей и участников «Белорусского фонда спортивной солидарности», которые обращались к иностранным государствам и международным организациям с призывами бойкотировать проведение в Беларуси ряда спортивных мероприятий и не допускать наших спортсменов к соревнованиям”, – паведамляецца ў тэлеграм-канале Следчага камітэта Беларусі.
Матэрыялы па тэме: