Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі выкрылі пастку на сайце “камісіі па вяртанні”
6 сакавіка 2023
185

Сайт так званай “камісіі па вяртанні” мае тэлеграм-бот, які пры выйсці на яго, атрымлівае id карыстальніка.

Чытачы @euroradio пішуць, што калі выбраць “Звярнуцца ў камісію” праз тэлеграм-бот, ён адразу ж атрымае ваш id. Спасылку на сайт даваць не будзем, калі вам вельмі трэба — знойдзеце самі. І будзьце з гэтым сайтам вельмі асцярожныя!” – піша тэлеграм-канал “Еўрарадыё”.

6 сакавіка 2023 года стала вядома, што запрацаваў сайт “Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, у пытаннях учынення імі правапарушэнняў”. Ён прызначаны для тых палітэмігрантаў, якія спадзяюцца, што пры вяртанні ў лукашэнкаўскую Беларусь яны застануцца на волі.

На сайце “камісіі” размешчаны патрабаванні да звароту, адказы на частыя пытанні, а таксама спасылкі на электронную пошту і тэлеграм-бот для адпраўкі зваротаў. Таксама выкладзены ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб стварэнні “камісіі” і спіс яе сяброў.

Адзначаецца, што карыстальнікі сайта могуць зьвярнуцца наўпрост у “камісію” з выкарыстаннем электроннай пошты альбо тэлеграм-бота.

Раней на пастку рэжыму ў выглядзе гэтай “камісіі” звяртаў увагу юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Арцём Праскаловіч. “Паперка, якую падпісаў Лукашэнка, не гарантуе нічога, акрамя таго, што вашыя персанальныя дадзеныя дакладна апынуцца ў руках катаў і прапагандыстаў”, – казаў ён, адзначаючы, што ў гэтай “камісіі” няма ніякіх паўнамоцтваў пазбавіць кагосьці ад пераследу з боку памагатых рэжыму. “Яна толькі выдае рэкамендацыі і інфармуе. Асноўная мэта ўсёй гэтай валтузні рэжыму ў так званы «год мира и созидания» прадэманстраваць нібыта існуючае ў грамадстве жаданне перагарнуць старонку”, – цытуе Праскаловіча тэлеграм-канал НАУ, заклікаючы помніць, што сапраўдныя злачынцы — у складзе гэтай “камісіі”.

Сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаваўся пытаннем пасля шматлікіх арыштаў па вяртанні ў Беларусь палітэмігрантаў тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.