Беларускія комікі ў Польшчы стварылі свой YouTube-канал
7 лістапада 2022
146

Аб’яднанне беларускіх комікаў у Польшчы Pan Standup пачало размяшчаць у YouTube відэа сваіх выступленняў.

Вітаем на канале камедыйнага аб’яднання panstandup! Гэта наш першы ролік з беларускамоўным стэндапам ад аднаго з нашых комікаў — Максіма Канавала. Прыемнага прагляду!”, – гаворыцца ў апісанні роліка на YouTube-канале.

У адным з нядаўніх інтэрвью інтэрнэт-выданню Hrodna.life Максім Канавал заявіў, што ў Беларусі ў яго засталіся сувязі – там жывуць блізкія яму людзі, там застаюцца бацькі і сваякі. “Яны ніколі не перасцерагалі мяне адносна нейкіх выказванняў. Я буду працягваць рабіць тое, што раблю, і выказвацца так, як палічу патрэбным”, – заявіў комік.

Выява: Facebook Pan Standup