Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 15 чалавек
5 кастрычніка 2022
102

Мэрыем Герасіменка, Уладзімір Зубец, Аксана Манкевіч, Алег Галубоўскі, Генадзь Драздоў, Пётр Драздоў, Валянцін Міцкевіч, Кацярына Бібільнікава, Наталля Дуліна, Уладзіслаў Шаковіч, Ілля Астроўскі, Дзяніс Харунжы, Людміла Абразоўская, Руслан Ксёнжык і Дзяніс Панамароў прызнаныя палітвязнямі. Агульная іх колькасць дасягнула 1348 чалавек.

Абразоўская, Астроўскі, Бібільнікава, Пётр Драздоў, Генадзь Драздоў, Герасіменка, Галубоўскі, Дуліна, Зубец, Манкевіч, Міцкевіч, Харунжы і Шаковіча ўзятыя пад варту па абвінавачванні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт.342 КК). Ксёнжык і Панамароў накіраваныя ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па тым жа абвінавачванні, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што вызначаныя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб”, – нагадваецца ў паведамленні.

Праваабронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычгых рэпрэсій ў Беларусі.

Нагадаем, што за верасень 2022 года ў Беларусі асудзілі больш за 110 чалавек па палітычных справах. За жнівень 2022 года праваабаронцы прызналі палітвязнямі 92 чалавек.