Беларускія СЭЗ больш забіраюць з бюджэта, чым даюць туды
6 жніўня 2022
148

Па выніках першага паўгоддзя 2022 года сем беларускіх свабодных эканамічных зон (СЭЗ) сумарна не толькі не папоўнілі бюджэт, а спустошылі яго. Пры гэтым у беларускіх афшорах змяншаецца колькасць рэзідэнтаў.

Прычына такога стану ў тым, што дзяржбюджэт кампенсаваў рэзідэнтам СЭЗ ПДВ і падатак на прыбытак, як следства – па выніковых паступленнях утварыўся мінус у памеры 94,4 млн рублёў. Годам раней сітуацыя была аналагічнай, толькі сумы страты ўдвая больш сціплыя – 43,2 млн рублёў, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».

«Зараз толькі тры з сямі СЭЗ па выніках працы за паўгоддзе маюць станоўчыя паступлення плацяжоў у бюджэт. Гэта свабодныя эканамічныя зоны ў Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях. У іншых галінах бюджэту даводзіцца кампенсаваць падаткі рэзідэнтам СЭЗ і рабіць гэта ў значна большым маштабе, чым годам раней. Так, для СЭЗ Віцебскай вобласці кампенсацыя склала 13,7 млн рублёў, для Магілёўскай 29,3 млн, для Гарадзенскай 47,3 млн. Больш за ўсё падаткаў вярнулі СЭЗ Гомельскай вобласці. Тут адмоўныя “паступленні” склалі 93,3 млн рублёў. Гэта больш, чым плацяжы ў бюджэт тых трох свабодных эканамічных зон, дзе выплата падаткаў перавышае кампенсацыі», – падлічылі «Нашы грошы».

Колькасць зарэгістраваных у свабодных эканамічных зонах Беларусі прадпрыемстваў на 1 красавіка 2022 года скарацілася ў параўнанні з 1 красавіка 2021 года на 20 – да 420 прадпрыемстваў, а прыбытак упаў на траціну, сцвярджае сайт банкаўскіх навін Select.by.

Дзеючых рэзідэнтаў за год стала менш на 16, гэта значыць 410. Пры гэтым за год знізілася і сярэдняспісачная колькасць работнікаў на прадпрыемствах СЭЗ: на 0,9% — да 133,47 тыс.чалавек.