Беларускія валанцёры ва Ўкраіне просяць аб фінансавай падтрымцы
17 верасня 2022
107

Збор сродкаў на 10 стыпендый для беларускіх валанцёраў, якія займаюцца дастаўкай гуманітарнай дапамогі, аб’яўлены фондам Bysol. Сабраныя сродкі будуць размеркаваныя спецыяльнай камісіяй.

Паводле распаўсюджанай Bysol інфармацыі, беларусы ва Ўкраіне зараз з’яўляюцца уразлівай катэгорыяй. Напрыклад, у многіх з іх заблакаваныя банкаўскія рахункі і карткі, а таксама адсутнічае магчымасць легальнага працаўладкавання. Прычынай гэтага стаў удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны. Аднак, нягледзячы на ўсе складанасці, ва Ўкраіне застаюцца і працуюць дзясяткі валанцёраў-беларусаў, якія аказваюць ўсебаковую дапамогу ўкраінцам, якія змагаюцца з расійскай навалай.

Так, беларускія валанцёры працуюць на складах гуманітарнай дапамогі на пагрузцы-разгрузцы і камплектацыі. Возяць гуманітарныя грузы на вызваленыя і прыфрантавыя тэрыторыі. Удзельнічаюць у аднаўленчых работах. Збіраюць і адпраўляюць грузы для УСУ, у тым ліку і для беларускіх добраахвотнікаў. 

Таксама яны ўдзельнічаюць у зборах сродкаў і селяць у сваіх дамах перасяленцаў. Тым самым яны падтрымліваюць сувязі паміж нашымі народамі і краінамі. Менавіта дзейнасць беларусаў-валанцёраў не дае лукашэнкаўскаму рэжыму – памагатаму расійскіх агрэсараў – канчаткова сапсаваць адносіны паміж беларускім і ўкраінскім народамі.

Цяпер беларускія валанцёры ва Ўкраіне маюць патрэбу ў падтрымцы. Мы плануем сабраць сродкі на 10 стыпендый, якія дазволяць людзям зачыніць свае асноўныя патрэбы ў працягу месяца. У канцы збору будзе аб’яўлены конкурс на атрыманне фінансавай падтрымкі. Сродкі будуць размеркаваны спецыяльнай камісіяй. Валанцёры, якія не атрымлівалі дапамогі раней, змогуць прэтэндаваць на падтрымку на працягу 2-х месяцаў. Ваш удзел у дадзеным зборы дазволіць нашым выдатным людзям працягваць сваю вельмі важную дзейнасць і дапаможа як беларусам, так і ўкраінцам у гэты складаны час”, – заклікае фонд Bysol.

Фота: фонд Bysol