
Выйсці 24 жніўня 2022 года на акцыі салідарнасці з народам Украіны запрасілі беларусаў у розных гарадах свету.
«Шаноўныя беларусы! Нашы украінскія сябры запрашаюць нас на акцыі салідарнасці з народам Украіны ў яе змаганні за свабоду!» – піша тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
Беласток, 18:00, Rynek Kościuszki 4, каля помніка Пілсудскаму
Польшча, Варшава, 18:00, plac Zamkowy w Warszawie
Польшча, Шчэцін, 18:00, plac Solidarności
Польшча, Лондан, 17:00, Downing Str. 10
Данія, Капенгаген, 17:00, Christiansborg Slotsplads 1 (дэпартамент парламента)
Францыя, Ліон, 18:00, Opera de Lyon
Грузія, Тбілісі, 19:00, марш, збор удзельнікаў плошча Першай Рэспублікі каля помніка ровару
«Падтрымайце ўкраінцаў у вельмі цяжкі для іх народа час сваёй салідарнасцю!» – заклікае тэлегра-канал.
Нагадаем, што на святкаванне Дня незалежнасці Ўкраіны беларусы запрошаны таксама ў Батумі.
Матэрыялы па тэме: