Беларусы Бельгіі нагадалі аб палітвязнях
17 верасня 2022
133

У так званы “дзень народнага адзінства” бельгійскія беларусы правялі акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

У “дзень народнага адзінства” за кратамі застаюцца, навукоўцы, журналісты, лекары, студэнты…” – піша пра акцыю, якая прайшла ў городзе Дзінант, тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Нагадаем, што 14 верасня 2022 года праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек. Агульная колькасць асуджаных з-за незаконнага пераследу з боку рэжыма Лукашэнкі павялічылася да 1337.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”