Беларусы больш не маюць права скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
29 кастрычніка 2022
135

Лукашэнкаўскі рэжым працягвае знішчэнне правоў чалавека ў Беларусі. Цяпер беларусаў пазбавілі права скардзіцца на парушэнне іх правоў у Камітэт пра правах чалавека ААН.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб дэнансацыі Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 16 снежня 1966 году, які раней прынялі яго дэпутаты. Таксама страчвае сілу пастанова Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 году, якой Беларусь гэты Факультатыўны пратакол ратыфікавала. Закон уступіў у сілу з моманту апублікавання.

Такім чынам з гэтага моманту грамадзяне Беларусі больш ня змогуць звяртацца са скаргамі на парушэнні сваіх правоў дзяржавай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах — гэта міжнародная дамова, якая ўстанаўлівае мэханізм падачы індывідуальных скаргаў у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з дамовай, краіны-ўдзельніцы пратаколу згаджаюцца прызнаць кампэтэнцыю Камітэту ААН па правах чалавека разглядаць скаргі ад асобаў, якія кажуць, што іх правы былі парушаныя.

За ўсю гісторыю дамовы былі толькі дзве дзяржавы, якія ратыфікавалі яе, а затым дэнансавалі Факультатыўны пратакол — Ямайка і Трынідад і Табага. Беларусь стала першай эўрапейскай дзяржавай, якая выйшла з дамовы, перадае Радыё “Свабода”.

За ўвесь час грамадзяне Беларусі падалі ў Камітэт больш за 200 скаргаў. Звычайна тэмы скаргаў былі падобныя — парушэньні дзяржавай правоў грамадзян на пратэст, свабоду сходаў, свабоды слова, асацыяцыяў. Першая скарга была пададзена ў 1997 годзе, у 2000 годзе яна была разгледжана на карысць грамадзяніна. 

Аднак урад у Менску ніколі не выконваў меркаванні Камітэта ААН, калі прызнаваліся за дзяржавай парушэнні, бо не лічыў гэта сваім абавязкам. Фактычна і раней абарона не працавала, а зараз яе не стала ўжо юрыдычна.

Хотя денонсация прямо сегодня ничего не поменяет, в долгосрочной перспективе это будет много значить. Белорусы лишаются единственной возможности защитить свои права, получить решение и сатисфакцию. Да и готовые решение – это не хлеб, у них нет срока годности. Как только будет политическая воля, все белорусы с решениями на руках смогут потребовать их исполнения“, – распавяла “Нямецкай хвалі” праваабаронца Наталля Сацункевіч.

Лукашэнкаўскі рэжым у чарговы раз парушае ўласную канстытуцыю. Згодна арт. 61, кожны мае права ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.

Фота: Tut.by