У Філадэльфіі клічуць на беларускі фестываль BelFEST-2022
12 жніўня 2022
193

Арганізацыя «Беларусь разам» запрашае беларусаў з усіх ЗША на пяты фестываль беларускай супольнасці і культуры ў Філадэльфіі (ЗША) BelFEST, які запланаваны на 21 жніўня 2022 года.

«Падчас BelFEST вас чакае жывая музыка, чэмпіянат па валейболе, надзіманы замак і іншыя забавы для дзяцей, смачная ежа, купля сувеніраў і іншыя забавы на працягу дня. Запрашайце сваіх сяброў і сям“ю, каб пацешыцца беларускай культурай і паразмаўляць з беларускай супольнасцю», – гаворыцца на сайце арганізацыі.

Традыцыйна падчас BelFEST праводзіцца чампіянат па валейболе (змешаныя каманды) і першыя тры месцы атрымаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў і спонсараў, нагадваецца на старонцы мерапрыемства ў Facebook.

Падзея запланавана на 11:00 — 19:00 па ўсходнім стандартным часе па адрасе 9130 Academy Rd. Філадэльфія, Пенсільванія 19114 (Нямецкі клуб).