Беларусы Германіі распачалі акцыю па дапамозе суайчыннікам цёплымі рэчамі
20 снежня 2022
138

Сертыфікаты на 50 еўра для набыцця цёплых рэчаў могуць атрымаць ад беларускай ініцыятывы ў Германіі RAZAM HELP беларусы, якія маюць вострую патрэбу ў такой дапамозе.

Беларусам, якія маюць патрэбу ў зімовых рэчах, мы даем сертыфікаты на 50 еўра ад сеткі крамаў C&A для набыцця цёплай вопраткі дарослым і дзецям. Сем’і маюць магчымасць атрымаць да трох сертыфікатаў”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала RAZAM HELP DE.

Сертыфікаты могуць атрымаць непрацуючыя беларускія прэтэндэнты на прыстанішча ў Германіі; беларускія ўцекачы з Украіны, разгляд спраў аб статусе якіх не завершаны і якія не атрымліваюць сацыяльную дапамогу па §24; беларусы без статуса ў цяжкай сітуацыі.

Каб заявіць аб сваіх патрэбах у дапамозе, трэба выканаць некалькі фармальнасцяў: запоўніць спецыяльную анкету, дачакацца паведамлення ад валанцёра і абмеркаваць дэталі, даслаць копіі дакументаў, пацвярджаючых асобу.

Калі ласка, паспяшайцеся! Колькасць сертыфікатаў, на жаль, абмежаваная. Акцыя дзейнічае да 31.12.2022 года‼️” – заклікаюць ініцыятары дабрачыннай акцыі.

Нагадаем, што ў сярэдзіне лістапада 2022 года ініцыятыва RAZAM HELP абвесціла аб правядзенні дабрачыннай каляднай акцыі па выдачы ваўчараў на 30 еўра для набыцця прадуктаў харчавання беларусам, якія маюць вострую патрэбу ў дапамозе. “За гэты час да нас па сертыфікаты звярнуліся 43 сям’і. Усяго мы выдалі 100 сертыфікатаў на агульную суму ў 3000 еўра“, – падвялі некаторыя вынікі ініцыятары акцыі 19 снежня 2022 года.

У сваю чаргу фонд дапамогі Bysol сабраў 11 311 еўра на 184 падарункі для дзяцей палітзняволеных напярэдадні калядных святаў. А ініцыятыва “Народныя aмбасады Беларусi” сумесна з МЗС Эстоніі і фондам “Страна для жізні” запусцілі акцыю па віншаванні дзяцей палітвязняў з Калядамі і Новым Годам.